Вы тут

У ЗША прынялі рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам


Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю, прымеркаваную да 85-ых угодкаў Галадамору ва Украіне, паведамляе Meduza.


У тэксце рэзалюцыі гаворыцца пра тое, што Палата прадстаўнікоў асуджае "сістэматычныя парушэнні правоў чалавека савецкім урадам у дачыненні да ўкраінскага народа", выказвае "глыбокае спачуванне ахвярам трагедыі [Галадамору]", а таксама прызнае высновы камісіі па голаду ва Украіне ад 1988 года, што "Іосіф Сталін і яго асяроддзе здзейснілі генацыд украінцаў у 1932-1933 гадах".

  • Праект рэзалюцыі быў падрыхтаваны сенатарам ад штата Агаё Робам Портманам, які ўзначальвае "украінскую групу" Сената ЗША. Праект прымеркаваны да 85-й гадавіны Галадамору. Сенат прыняў рэзалюцыю ў кастрычніку.
  • Улады Украіны лічаць Галадамор генацыдам украінскага народа. Улады Расіі падобную ацэнку адпрэчваюць, паказваючы, што падчас голаду масава гінулі не толькі этнічныя ўкраінцы, але і прадстаўнікі іншых народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».