Вы тут

Сёння ў першы рэйс адправіцца цягнік Мінск-Казань


Яго маршрут будзе пралягаць праз найбуйнейшыя турыстычныя і адміністрацыйныя цэнтры Расійскай Федэрацыі: Смаленск, Тулу, Ражск, Пензу, Сызрань і Ульянаўск. У саставе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Гомель-Казань і Брэст-Казань, якія дазволяць звязаць такія абласныя і раённыя цэнтры Беларусі, як Гомель, Магілёў, Орша, Брэст, Баранавічы з буйнымі рэгіёнамі Расіі, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Таксама расклад цягніка прадугледжвае зручную перасадку з раённых і абласных цэнтраў Мінскай і Гродзенскай абласцей (Гродна, Масты, Ліда і Маладзечна) па станцыі Мінск-Пасажырскі і Віцебскай вобласці па станцыі Орша-Цэнтральная.

Цягнік № 328/327 Мінск-Казань фарміравання Беларускай чыгункі прызначаецца з 12 снежня. Ён будзе курсіраваць круглы год адзін раз у тыдзень адпраўленнем са сталіцы Беларусі па серадах у 21.55 і прыбыццём у сталіцу Татарстана па пятніцах у 17:53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 7.43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 5.13.

Рэалізацыя праязных дакументаў ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Дадзены праект накіраваны на развіццё і ўмацаванне дзелавых турыстычных і культурных сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі.

У цягніку №328/327 Мінск-Казань прадугледжана сістэма зніжак. Для арганізаваных груп пасажыраў ад 10 да 24 чалавек прадастаўляецца зніжка 20%, для груп ад 25 і больш чалавек - 30%, а таксама 10% зніжка пры праездзе ў плацкартных вагонах на бакавых месцах.

Пры куплі білетаў у купэйныя і вагоны СВ за 60-31 суткі да адпраўлення цягніка пасажырам прадастаўляецца зніжка 20%, за 30-21 суткі -- 15%, пры адначасовым афармленні білетаў “туды” і “назад” прадугледжаная зніжка 10%.

Больш падрабязна з раскладам руху цягніка можна азнаёміцца ​​на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.