Вы тут

У Бабруйскім раёне адбылася сур'ёзная аварыя


Нядаўна ў Бабруйскім раёне непадалёк ад вёскі Баравая адбылася сур'ёзная аварыя: 31-гадовы кіроўца БМВ страціў кантроль над кіраваннем, яго машына выехала на сустрэчную паласу і пратараніла «сітраен». У ДТЗ загінула пасажырка «сітраена». Яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, атрымалі цяжкія траўмы. Вынікі аварыі маглі б быць менш трагічнымі, калі б на колах БМВ стаяла зімовая гума.


Начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня нагадвае, што правілы дарожнага руху патрабуюць, каб з 1 снежня да 1 сакавіка на колах машын былі выключна зімовыя шыны. У іншым выпадку кіроўца рызыкуе трапіць пад адміністрацыйную адказнасць і атрымае папярэджанне або заплаціць штраф ад 0,5 да 1 базавай велічыні, а ў паўторным выпадку да 2—5 базавых велічынь. Пакрышка павінна быць прамаркіраваная піктаграмай у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры або знакамі М + S, M & S, M.S, MS, All seasons.

— Акрамя шын, кіроўцам неабходна планаваць час на паездку з улікам прагрэву аўтамабіля і больш павольнага хуткаснага рэжыму, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, а таксама памятаць аб павелічэнні дыстанцыі паміж аўтамабілямі пры руху на слізкіх участках дарог, — падкрэсліў суразмоўнік.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Лягчэй на паваротах

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.