Вы тут

У сталіцы «шэрых» таксі ўжо процьма


Кампанія па кантролі за выкананнем заканадаўства ў сферы перавозкі пасажыраў аўтамабілямі таксі пачалася ў Мінску.

У гарадской падатковай інспекцыі адзначылі, што апошнім часам парушэнні ў гэтай галіне набываюць масавы характар. Так, пачасціліся выпадкі перавозкі пасажыраў не аўтамабілем-таксі, а праз паслугу арэнды аўтамабіля з кіроўцам. У апошнім выпадку ў перавозчыкаў адсутнічаюць касавыя апараты, сумешчаныя з таксометрам. Замест іх выкарыстоўваюцца прылады, якія не адпавядаюць іх сферы прымянення.


А за гэта ўжо можна і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. «Акрамя таго, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны ўсталяваць і выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы», — растлумачылі спецыялісты, звярнуўшы ўвагу пасажыраў, што ў адпаведнасці з законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» выканаўца павінен своечасова даваць неабходную і дакладную інфармацыю аб прапанаваных таварах (работах, паслугах).

Калі вам прапануюць арэнду аўтамабіля з кіроўцам, то кліент павінен дакладна ведаць свае правы. У гэтым выпадку правілы аўтамабільных перавозак прадугледжваюць заключэнне да паездкі дагавора фрахтавання са складаннем нарад-заказа. Пры адсутнасці гэтых дакументаў у пасажыраў проста няма гарантый на абарону сваіх грамадзянскіх правоў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.