Вы тут

Бізнесмены з Карэліі абмяркоўваюць у Мінску сумесныя праекты


У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце на сустрэчы з дэлегацыяй Рэспублікі Карэлія шукалі магчымасці павышэння тавараабароту расійскага рэгіёна і нашай краіны.


У карэльскую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі кампаній аграпрамысловага комплексу (рыбаводства, нарыхтоўка ягад, садавіны), харчовай, горназдабыўной і каменеапрацоўчай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых сфер.

У рамках візіту таксама адбылася сустрэча прадстаўнікоў Інжынернага цэнтра пажарнай робататэхнікі «Эфер» з горада Петразаводска з кіраўніцтвам МНС Беларусі.

— Цэнтр з'яўляецца аўтарам распрацовак у галіне робататэхнікі для пажаратушэння і датчыкаў вызначэння ачагоў узгарання. Гэтая прадукцыя не мае аналагаў у краінах СНД, і мы спадзяёмся на яе пастаўкі ў Беларусь, — сказаў прэм'ер-міністр урада Рэспублікі Карэлія па пытаннях эканомікі Дзмітрый РАДЗІВОНАЎ.

На працягу трох дзён дэлегацыя расійскага рэгіёна наведала некалькі прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку МАЗ, а таксама падпісала шэраг кантрактаў.

Сёння дэлегацыя Рэспублікі Карэлія сустракаецца з Прэзідэнтам Беларусі.

Ганна ЮНЧЫЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.