Вы тут

Расійскім чыноўнікам забаранілі выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman


Праваўладальнік Times New Roman і іншых папулярных шрыфтоў забараніў іх выкарыстанне ў расійскіх дзяржустановах. Шрыфты могуць выкарыстоўвацца на асобным ПК або для друку дакументаў, але іх нельга перадаваць з камп'ютара на камп'ютар, а таксама выкарыстоўваць для стварэння электронных дакументаў або праграмных прадуктаў.


Служачым расійскіх дзяржустаноў прыйдзецца адмовіцца ад выкарыстання распаўсюджаных шрыфтоў тыпу Times New Roman, Arial, Courier New і інш. Кампанія Monotype Imaging, якой належаць правы на дадзеныя шрыфты, адмовілася прадаставіць ліцэнзіі на іх выкарыстанне ў расійскім ПЗ. У якасці прычыны кампанія ўказала санкцыі, уведзеныя ЗША супраць Расіі.

cnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?