Вы тут

Журналіст з Расіі: Прыкладу намаганні, каб стварыць добрую рэкламу Амкадору


Цэлы дзень “на колах” і праца ва ўмовах цэйтноту — рытм прэс-тура досыць складаны. Але сапраўдных рэпарцёраў, звыклых з дэдлайнамі і ненармаваным працоўным днём такім парадкам сутак не напужаць. У другі дзень візіту ў Беларусь расійскія журналісты паспелі трапіць на Мінскі завод колавых цягачоў, “Амкадор” і “Штадлер Мінск”.


На Мінскім заводзе колавых цягачоў гасцям паказалі распрацоўкі, а таксама пазнаёмілі з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і сацыяльнай палітыкай прадпрыемства, на якім працуе амаль пяць тысяч чалавек.  МЗКЦ — важны пункт у праграме прэс-тура, таму што рынак Расійскай Федэрацыі з’яўляецца стратэгічным для завода. Некаторыя машыны прадпрыемства вядомы ў свеце пад маркай “Волат”.

Далей журналісты трапілі ў Дзяржынскі раён, дзе паспыталі беларускую… чорную ікру. І гэта не жарт! Прадпрыемства “ДГ-Цэнтр ” з 2016 года ў горадзе Фаніпаль вырошчвае рыбу асятровых парод і пастаўляе сваю прадукцыю ў Расію, Казахстан, Арменію і іншыя краіны.

Паказальным выступам тэхнікі здзіўлялі публіку працаўнікі “Амкадора”.  Пагрузчыкі сінхронна выпісывалі віражы і нават забівалі мяч у сетку.  “Амкадор-Бранск” добра вядомы на расійскім рынку з 2016 года. Плануецца стварыць яшчэ адну вытворчасць у Рэспубліцы Карэлія.

Заключным пунктам на карце Мінскай вобласці для журналістаў стаў “Штадлер”.  Цяпер расіяне ведаюць, дзе створаны іх аэраэкспрэсы і  піцерскія трамваі “Мяцеліца”. Генеральны дырэктар завода Філіп Брунер правёў для журналістаў экскурсію і адказаў на пытанні. Цікавіліся яны магчымасцю адкрыцця філіялу ў Расіі, заробкамі працоўных, умовамі вядзення бізнесу. Адказваючы на пытанне, чаму для новага заводу абралі Беларусь, кіраўнік адзначыў прыцягальныя ўмовы свабоднай эканамічнай зоны, выгадную геаграфію краіны і кваліфікаваныя кадры.

Гавораць удзельнікі

Блогер з Санкт-Пецярбурга Аляксандр КОЗЬМІН

  • Яшчэ эмоцыі не ўлегліся. Запомніліся два прадпрыемствы  — “Штадлер” і “Амкадор”.  Пазней усё гэта па палічках раскладу. Візуальна, як фатографу, аператару — усё было вельмі прыгожа і крута. Тут з вялікай радасцю заўважыў “Чыжыка”, які ўжо здаецца год ходзіць у Санкт-Пецярбургу, і я на ім катаўся — зручны, мяккі ход. Упершыню ўбачыў двухпавярховыя цягнікі, — дзеліцца ўражаннямі блогер. На маю просьбу пракаментаваць якасць беларускай ікры кажа: — Я ўражэнец  Дальнага Усходу і больш звыклы да чырвонай ікры, а ў чорнай нічога не разумею.

Павел Сідарук, карэспандэнт газеты “Кабардына-Балкарская праўда”

  • Я па складзе і адукацыі больш гуманітарый, але тым не менш з вялікай павагай стаўлюся да тэхнічнай вытворчасці. Сёння вельмі спадабалася прадпрыемства “Амкадор”. Там я заўважыў (не ў крыўду нам, журналістам) сапраўдную вытворчасць, чым я зачараваны, — адзначыў карэспандэнт.—  Я прыкладу намаганні, каб стварыць добрую рэкламу гэтаму прадпрыемству.

Прэс-тур праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі - каля 100 чалавек, прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, эксперты і блогеры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі. Раней журналісты пабывалі ў Віцебскай вобласці.

Марыя ДАДАЛКА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».