Вы тут

Больш за 670 тон шышак нарыхтуюць лясгасы ў гэтым сезоне


У лясгасах Беларусі вядзецца нарыхтоўка шышак елкі і хвоі. У гэтым сезоне (восень 2018 — вясна 2019) плануецца нарыхтаваць 675,9 тоны шышак і атрымаць больш 6782 кілаграмы насення, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Традыцыйна асноўную долю ад агульнага аб'ёму складуць насенне звычайнай хвоі — 6520 кілаграмаў. Акрамя таго, будзе нарыхтавана 257 кілаграмаў насення еўрапейскай елкі і 5 кілаграмаў насення еўрапейскай лістоўніцы.

У лясгасах Беларусі шышкі збіраюць на спецыяльных плантацыях, а таксама ў гаспадарчых насенных насаджэннях, дзе растуць хвоі і елкі з палепшанай якасцю. На дадзены момант ужо нарыхтавана больш за 92 тон шышак, каля 15 тон паступіла на перапрацоўку ў лесанасенныя цэхі. Частка сыравіны ўжо перапрацаваная, астатні ўраджай пакуль знаходзіцца на захоўванні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.