Вы тут

У Мінску пакажуць тэатральныя касцюмы 1981-2018 гадоў


18 снежня ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава тэатральных касцюмаў 1981-2018 гадоў з калекцыі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.


- На выставе будуць прадстаўлены мужчынскія і жаночыя тэатральныя касцюмы спектакляў розных гадоў, у тым ліку сукенка Марыі Сцюард з мюзікла Дж. Германа «Хэло, Долі!», камзол Андрэя Туманскага з аперэты М. Стрэльнікава «Халопка», сукенка Соф'і Гальшанскай з мюзікла У. Кандрусевіча «Соф'я Гальшанская», камзол Энрыка з аперэты І. Штрауса «Ноч у Венецыі», мундзір Напалеона з аперэты О. Штрауса «Шляпа Напалеона», сукенка Тэадоры Вердзье з аперэты І. Кальмана "Прынцэса цырка» і інш. Таксама ў экспазіцыі будуць дэманстравацца афішы і праграмкі з архіву тэатра, - расказалі ў музеі.

У рамках адкрыцця адбудзецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам. Перад гасцямі цырымоніі выступяць артысты тэатра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?