Вы тут

Да 12 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі на выхадных


Да мінус 12 градусаў чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, з наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


"У бліжэйшыя выхадныя дні тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону, усталюецца зімовы характар надвор'я, у пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У суботу, 15 снежня, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя скандынаўскага антыцыклону. У некаторых раёнах пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў марозу, ва ўсходніх раёнах краіны яна панізіцца да мінус 9. Удзень сіноптыкі прагназуюць 0 - мінус 6.

У нядзелю, 16 снежня, надвор'е будзе ў асноўным вызначаць перыферыя антыцыклону, толькі ўдзень у заходніх раёнах Беларусі будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу, які ідзе з Карпат. Уначы істотных ападкаў не чакаецца, раніцай і ўдзень пераважна па захадзе пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях яна панізіцца да мінус 12. Максімальная тэмпература ўдзень - 1-7 градусаў марозу.

У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4-10 градусаў марозу, уначы па ўсходзе рэспублікі пры праясненнях яна панізіцца да мінус 11-15, удзень у заходніх раёнах краіны тэмпература паветра складзе 0 - мінус 3 градусы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».