Вы тут

Навагоднюю версію "Брэменскіх музыкантаў" падрыхтавалі ў Гомелі


Тэатральную версію "Брэменскіх музыкантаў" уключыў Гомельскі абласны драмтэатр у навагодні рэпертуар, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар тэатра Уладзімір Ступінскі.


Па традыцыі трупа Гомельскага аблдрамтэатра падрыхтавала арыгінальныя віншаванні з надыходзячым Новым годам юных гамяльчан і іх бацькоў. Сезон навагодніх паказаў збярэ тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Акунанне ў святочную атмасферу адбудзецца адразу з увахода. Цуды і весялосць пачнуцца ўжо ў фае. Дзеці трапяць у чароўны гарадок з фотазонамі і навагоднімі інсталяцыямі. Да пачатку паказу на спецыяльных пляцоўках яны змогуць паўдзельнічаць у вясёлых спаборніцтвах і конкурсах. Таксама дзяцей запросяць на навагодні карагод ля красуні ёлкі з удзелам Дзеда Мароза, Снягурачкі і іншых казачных персанажаў.

Галоўным падарункам для гасцей драмтэатра стане новая казка "Прыгоды брэменскіх музыкантаў". Гэта пастаноўка паводле п'есы В. Ліванава і Ю. Энціна. "На сцэне разгорнецца добра знаёмая па кнігах і мультфільмах гісторыя пра каханне Трубадура і Прынцэсы, пра неразумнага Караля і каварнага Сышчыка, пра вясёлых разбойнікаў і пра верных і надзейных сяброў Трубадура - Ката, Асла, Пеўня і Сабаку. Акрамя таго, гэты квартэт - яшчэ і вельмі таленавітыя музыканты і вынаходлівыя артысты!", - расказалі ў абласным драмтэатры.

  • Спектакль напоўнены песнямі, напісанымі спецыяльна для мультфільма. У тэатральнай версіі "Брэменскіх музыкантаў" прагучаць таксама папулярныя сучасныя кампазіцыі, добра знаёмыя і дзецям, і дарослым.
  • Рэжысёр-пастаноўшчык казкі і навагодняга паказу Андрэй Шыдлоўскі, мастак-пастаноўшчык Таццяна Стысіна, харэограф Аксана Ражкова.
  • Навагоднія дзіцячыя паказы стартуюць у Гомельскім абласным драматычным тэатры з 20 снежня і пройдуць па 13 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».