Вы тут

Аб’ём бюджэту Саюзнай дзяржавы плануецца павялічыць


Сёння кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі сустрэнуцца ў Брэсце, каб падвесці вынікі гэтага года і падпісаць шэраг дакументаў у рабочым парадку. 


Напярэдадні пасяджэння міністр фінансаў Беларусі Максім ЕРМАЛОВІЧ праінфармаваў, што плануецца разглядзець вынікі выканання бюджэта за 2017 год, бягучую сітуацыю ў 2018 годзе і праект бюджэта на 2019-ы. 

“Мы не зніжалі аб’ёмы фарміравання саюзнага бюджэту, не памяншалі свае ўзносы на фарміраванне даходнай частцы саюзнага бюджэту. Ён не знізіцца і ў наступным годзе ў параўнанні з гэтым, — патлумачыў міністр фінансаў. —  Накоплена дастаткова істотная рэшта ў саюзным бюджэце. Для таго каб гэтую рэшту задзейнічаць, таксама прымаюцца рашэнні аб фінансаванні дадатковых праграм. Ёсць пэўныя напрамкі, якія плануецца развіваць, і ў канечным выніку мяркуецца, што мы выйдзем на трэк паступовага павелічэння аб’ёму саюзнага бюджэту, пашырэння напрамкаў, па якіх будуць фінансавацца выдаткі з гэтага бюджэту”.

Паводле слоў Максіма Ермаловіча, патрабуе ўзмацнення праграма па супрацоўніцтве ў навуковай сферы. На яго думку, трэба развіваць прамысловую кааперацыю, дзе недастаткова задзейнічаны сродкі саюзнага бюджэту. “Стандартным выдаткам па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі павінны быць таксама нададзены новыя дадатковыя імпульсы па далейшай інтэграцыі не толькі эканамічнай, але і ў сацыяльнай сферы” — адзначыў ён.

Міністр сельскай гаспадарскі і харчавання Беларусі Леанід ЗАЯЦ нагадаў пра праграму прасочвання прадукцыі. “Мы ўжо завяршылі распрацоўку гэтай праграмы, забяспечвая поўнае прасочванне прадукцыі. Усе прадукты жывёльнага паходжання выходзяць на Расійскую Федэрацыю ў суправаджэнні электронных ветэрынарных сертыфікатаў. І Расія вельмі добра папрацавала ў гэтым напрамку. Ёсць нейкія шурпатасці, у плане таго, што гэтыя сертыфікаты павінны гасіцца гандлёвымі пунктамі. Гэтая праблема ёсць, але яна вырашальная. Мы бачым, што ўжо з будучага году заўвагі не будуць мець месца менавіта па гэтай праграме. Усё будзе адпрацавана”.

Што датычыцца харчовых балансаў, на 2019 год яны ўжо падпісаны, дадаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. “Для нашай краіны гэта дастаткова нядрэнныя лічбы. Вядома, ёсць абгрунтаваная прэтэнзія Рэспублікі Беларусь: мы не павінны ставіць штучныя бар’еры па прасоўванні нашай прадукцыі на расійскі рынак і наадварот — з Расіі на рынак Беларусі”.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».