Вы тут

Беларусь ацэньвае страты з-за падатковага манёўру ў РФ у памеры Br630 млн


Беларусь ацэньвае бюджэтныя страты з-за падатковага манёўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн, паведаміў журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на палях Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце, перадае БЕЛТА.


"Сумарна бюджэтныя страты складаюць Br630 млн", - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2019 год сфарміраваны па песімістычным сцэнарыі работы эканомікі і ўлічвае негатыўны ўплыў падатковага манеўру на бюджэт.

Сумарныя страты да 2024 года могуць скласці ад $8 млрд да $12 млрд. Разам з тым беларускі бок разлічвае на ўрэгуляванне пытання аб кампенсацыях з-за падатковага манеўру ў час перагавораў.

"Ацэнкі могуць быць самыя розныя, яны залежаць ад цаны нафты. Спадзяюся, што ўдасца ў ходзе перагавораў пазбегнуць такіх істотных страт, і мы знойдзем вырашэнне гэтай праблемы ў бліжэйшы час", - дадаў Максім Ермаловіч.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.