Вы тут

НАТА і Беларусь абменьваюцца бачаннем праблем бяспекі


НАТА і Беларусь вядуць дыялог і абменьваюцца бачаннем праблем у пытаннях бяспекі. Пра гэта заявіла прадстаўнік Дэпартамента па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі НАТА Таня Хартман сёння на міжнародным семінары "Міжнародная бяспека і НАТА у 2018 годзе", перадае БЕЛТА.


Альянс ўзаемадзейнічае з многімі краінамі-партнёрамі і міжнароднымі арганізацыямі. Што тычыцца кантактаў з Беларуссю, то Таня Хартман звярнула ўвагу: "Ёсць шэраг ідэй, і ўсе яны не новыя, якія мы абмяркоўваем з беларускім бокам. Маюцца некаторыя сферы, дзе мы можам супрацоўнічаць больш цесна".

Прадстаўнік НАТА адзначыла, што маецца ўзаемадзеянне з Беларуссю па тэме барацьбы з прыроднымі катаклізмамі.

"Кібербяспека - сфера, якой мы ў апошнія гады ўдзяляем вялікую ўвагу", - сказала яна. Менавіта таму пытанні дыялогу і ўзаемаразумення становяцца ўсё больш важнымі. "Мы павінны разам з іншымі партнёрамі абмяркоўваць нашы трывогі ў гэтай сферы", - лічыць прадстаўнік НАТА.

Таня Хартман не ўпершыню прыязджае ў Мінск для ўдзелу ў дадзеным міжнародным семінары.

Мерапрыемства арганізавана Цэнтрам вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі сумесна з Дэпартаментам публічнай дыпламатыі Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, Фондам імя Конрада Адэнаўэра, сумесна з кантактным пасольствам НАТА ў Беларусі.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.