Вы тут

У Зэльвенскім раёне легкавушка “ўляцела” ў дом і загарэлася


У вёсцы Тулава легкавая машына вылецела з дарогі, урэзалася ў вугал прыватнага дома і загарэлася.


Па інфармацыі ДАІ Гродзенскай вобласці, усё адбылося прыкладна ў 13.25. Кіроўца “Фольксвагена” ехаў у накірунку вёскі Дзяргялі. Як мяркуецца, на закругленні дарогі ўлева ён няправільна выбраў хуткасць руху, у выніку чаго з’ехаў з дарогі, пашкодзіў агароджу ўчастка і ўдарыўся ў вугал жылога дома. Пасля гэтага адбылося ўзгаранне аўтамабіля, які потым тушылі некалькі спецаўтамабіляў МНС. У выніку аварыі ў рэанімацыю патрапіла жанчына, якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні “Фольксвагена”. Кіроўца не пацярпеў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.