Вы тут

Дзед Мароз выйшаў у інтэрнэт


Паглядзець, як жыве і працуе ў сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы галоўны беларускі Дзед Мароз, цяпер можна нават не выходзячы з дома. Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі сумесна з РУП «Белтэлекам» угаварылі чараўніка выйсці ў сеціва.

У відэапрэзентацыі праекта «Дзед Мароз Onlіne», якая адбылася 12 снежня ў эфіры «Беларусь 1», казачны персанаж, між іншым, прадэманстраваў, што ўпэўнена валодае сучаснымі тэхналогіямі, і выканаў жаданне дзвюх дзяўчат: каб навагодняя ноч выдалася снежнай. Ці спраўдзіцца тое самае ў рэальнасці, даведаемся ўжо праз некалькі тыдняў. А папярэдне можна насычацца навагоднім настроем і атмасферай: з 17 снежня да 14 студзеня на сайце tvr.by і ў афіцыйнай мабільнай праграме будзе весціся анлайн-трансляцыя з вэб-камер, якія ўстанавілі каля маёнтка Дзеда Мароза і на палянах «Дванаццаці месяцаў» і «Белавежка і сем гномаў».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.