Вы тут

Вясковай моладзі дапамогуць з працаўладкаваннем


У Беларусі запускаецца праект «ЕU4Yоuth: развіццё патэнцыялу для працаўладкавання». Ён дапаможа сацыяльна ўразлівай моладзі атрымаць запатрабаваныя прафесійна-тэхнічныя навыкі, знайсці годную работу і распачаць прадпрымальніцкую дзейнасць.


Праект разлічаны на тры гады. Яго рэалізуе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы дацкага Чырвонага Крыжа і фінансаванні Еўрапейскага саюза, а таксама ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі. Падобная праграма запушчана таксама ў Арменіі і Грузіі.

— Пятая частка насельніцтва нашай краіны — гэта моладзь. У агульнай колькасці занятых маладыя людзі складаюць чвэрць. У асноўным яны працуюць у крэатыўных галінах эканомікі, — прыводзіць статыстыку начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег ТОКУН. — Важна, каб моладзь магла прымяніць свае навыкі пры ўладкаванні на работу. У Мінску шмат магчымасцяў для самарэалізацыі, таму трэба падтрымаць жыхароў сельскіх населеных пунктаў, малых гарадоў.

Мэтавыя рэгіёны — Магілёўская і Гомельская вобласці. Да сацыяльна ўразлівай моладзі адносяць жыхароў аддаленых вёсак, маладых бацькоў, былых асуджаных, тых, хто вырас у шматдзетных ці няпоўных сем'ях. Якім менавіта катэгорыям будзе аказана падтрымка, рэгіёны вырашаць самастойна.

Каардынатар праекта Наталля ЖАК-ГАЛГОЎСКАЯ расказвае, што спачатку прааналізуюць рынак працы і патрэбу ў кадрах прыватнага сектара, апытаюць моладзь, каб даведацца, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца падчас пошуку работы.

Далей чакаюцца семінары па прафарыентацыі, дзе хлопцаў і дзяўчат навучаць у тым ліку складаць рэзюмэ, знаходзіць вакансіі, праходзіць гутаркі, звяртаць увагу на пэўныя юрыдычныя моманты пры заключэнні кантрактаў. Пройдуць кірмашы вакансій, акадэміі лідарства і прафесійныя курсы.

Для сельскай мясцовасці мэтазгоднае рашэнне пытанняў працаўладкавання — гэта самастойная занятасць. Таму ў рамках праекта будзе падрыхтаваны дапаможнік па прадпрымальніцтве. За маладымі людзьмі, якая захочуць адкрыць сваю справу, замацуюць куратараў. Створаць таксама архіў бізнес-ідэй, якімі можна будзе скарыстацца і пасля завяршэння праекта.

Грамадскія арганізацыі (акрамя Чырвонага Крыжа, падключацца Ліга добраахвотнай працы моладзі, Цэнтр падтрымкі і развіцця юнацкага прадпрымальніцтва, «Гендарныя перспектывы») будуць актыўна супрацоўнічаць з цэнтрамі занятасці і мясцовымі выканаўчымі органамі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Ад прафарыентацыі да суправаджэння бізнесу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».