Вы тут

«Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!»


Выставачны праект «Маладая Беларусь», зладжаны Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, дае новы погляд на дзейнасць Купалы і яго паплечнікаў стагоддзе таму. У той час маладыя разумелі: без трывалага падмурка мінуўшчыны немагчыма пабудаваць будучыню. Пра гэта сведчаць прадстаўленыя ў экспазіцыі творы Янкі Купалы гістарычнай тэматыкі, дакументы са збораў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і артэфакты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.


Напрыканцы 1918 года, пасля некалькіх гадоў поўнага паэтычнага маўчання, Янка Купала зноў пачаў пісаць вершы… Актыўна, бадзёра, натхнёна і надзвычай плённа. У гэты час з’явілася легендарная «Спадчына», праграмны «Паязджане» і аптымістычны «У вырай», у творах песняра загучалі заклікі «На сход!», «Час!», звароты «Свайму народу». Купала нібыта адчуваў павевы часу, і веру ў светлую будучыню для беларусаў давалі спадзяванні на абвяшчэнне нашай краіны незалежнай рэспублікай.

Зрэшты, так і сталася. Спадзяванні маладых амбітных творцаў спраўдзіліся ўжо 1 студзеня 1919 года: Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі абвясціў Беларусь «вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай». Каб асабіста паведаміць знакавую навіну, Янку Купалу наведаў старшыня ўрада — Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).

Намаганнямі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Усевалада Ігнатоўскага, Зміцера Жылуновіча паўсталі Беларускія дзяржаўныя бібліятэка, універсітэт, музей, архіў, тэатр, Інстытут беларускай культуры, быў вернуты з эвакуацыі педагагічны інстытут і закладзена сістэма адукацыі. З’явілася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР у Маскве, сярод супрацоўнікаў якога быў паэт Уладзімір Дубоўка. Гэта быў напраўду знакавы час для гісторыі нашага народа, час станаўлення незалежнай дзяржавы.

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.