Вы тут

«Аднаго артыкула, каб адлюстраваць шчырасць Беларусі, недастаткова»


Супрацоўнікі расійскіх СМІ ацанілі спартыўныя аб’екты сталіцы.


Самба, грэбля, грэка-рымская барацьба, пляжны футбол — міністр спорту і турызму назваў віды, у якіх разлічваюць на медалі беларусы падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Гэта пытанне задала адна з расійскіх журналістак падчас прэс-канферэнцыі аб ходзе падрыхтоўкі да гульняў з міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам  фонду “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года” Георгіем Катуліным. Мерапрыемства —адно з самых значных падзей прэс-тура ў чацвер.

Раніцай свае дзверы для гасцей адчыніла Мінск-арэна. Шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс уключае ў сябе арэну на 15 тысяч гледачоў, веладром і канькабежны стадыён. У 2014 годзе арэна прымала Чэмпіянат свету па хакеі, а ў лістападзе 2010 і 2018 гадоў юныя спевакі спаборнічалі за званне лепшага ў міжнародным дзіцячым конкурсе “Еўрабачанне”.

На наступным аб’екце — стадыёне “Дынама” — адбудуцца цырымоніі адкрыцця, закрыцця і спаборніцтва па лёгкай атлетыцы ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пляцоўка была ўведзена ў эксплуатацыю 21 чэрвеня 2018 года (за год да адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Мінску). На стадыёне ўсталяваны ўнікальныя асвятляльныя лямпы. Назіраць за падзеямі адразу могуць да 22 тысяч гледачоў. Дарэчы, газон (з падагрэвам) зрабілі ў Валгаградзе. Цяпер  задача — выйсці на акупаемасць і аснасціць “Дынама” інфраструктурай, дзеліцца планамі намеснік дырэктара стадыёна Станіслаў Вазняк. Журналісты пацікавіліся парадамі па далейшай эксплуатацыі спартыўных аб’ектаў і абмеркавалі мінулы матч ЦСКА Масква — Рэал Мадрыд. Ажыўленне сярод наведвальнікаў выклікала з’яўленне на стадыёне сімвала будучых мінскіх гульняў лісёнка Лесіка. З яскравым героям фатаграфаваліся і запісвалі стэндапы.

Журналісты цікавіліся ходам падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў: інфраструктурай, пераймання вопыту сочынскай Алімпіяды, валанцёрствам. Дарэчы, ужо падана 13500 заявак, больш 3500 — жадаючыя стать дабравольцамі з Расіі.

Таксама прадстаўнікі СМІ пазнаёміліся з напрацоўкамі Парка высокіх тэхналогій. Айцішнікі прадставілі праекты высокадакладнай навігацыі, кантролю забруджвання паветра і жаночага здароўя. А партнёры ўстановы з юрыдычнай фірмы растлумачылі, чаму Беларусь легалізавала блокчэйн, крыптавалюты і якія вынікі гэта ўжо дало.

Святлана КАМЕКА, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Союзное вече” (Масква):

  • Было шмат хлеба і відовішч. За адзін дзень мы аб’ялі неаб’ятнае. Велізарная колькасць прадпрыемстваў у прэс-туры, шмат цікавага вопыту. Мы пісалі ў сваіх СМІ матэрыялы пра той жа Амкадор, а цяпер убачылі яго і “Штадлер Мінск” на ўласныя вочы. І канечне, адзначу “катаванне” гасціннасцю. Калі адпраўлялі мяне ў камандзіроўку , папярэдзілі, што трэба яе вытрымаць, — смяецца журналістка.— Краіна насамрэч шчырая і людзі выдатныя. Гэта адчулі ўсе. Аднаго артыкула, каб адлюстраваць гэта, недастаткова.

Іна ГУШЧЫНА, галоўны рэдактар філіялу газеты “Инжавинский вестник” (Тамбоўская вобласць):

  • Я ўпершыню ў Беларусі, але аднаго тыдня мала. Па водгуках калег я ведала, што Беларусь гасцінная, але не чакала, што настолькі! Амаль на кожным аб’екце я бачыла, што Беларусь упэўнена крочыць наперад і людзі, якія тут жывуць, хварэюць душой аб сваёй справе. Беларусь і Тамбоўская вобласць ужо некалькі год развіваюць супрацоўніцтва. Два месяцы таму наша дэлегацыя наведвала адну з будаўнічых кампаній і Парк высокіх тэхналогій. Мы гатовыя прыняць беларусаў для будаўніцтва школы, закупаць складнікі для электробусаў. У сваю чаргу можам пастаўляць зерне. Я думаю, што супрацоўніцтва будзе развівацца далей. А чытачам я раскажу пра вашу гасціннасць, новыя тэхналогіі і наша цеснае партнёрства.

Прэс-тур праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі - каля 100 чалавек, прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, эксперты і блогеры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі. Раней журналісты пабывалі ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.