Вы тут

15 снежня пройдзе маладзёжны форум “БССР – падмурак сучаснай Беларусі”


Яго арганізатарам выступае Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.


Маладзёжны форум прымеркаваны да двух значных падзей: 100-годдзю ВЛКСМ і векавому юбілею сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Форум адбудзецца ў гістарычным месцы – гатэлі “Еўропа”. Менавіта ў ім 15 снежня 1918 года сталічная моладзь стварыла камсамольскую арганізацыю. Першыя дваццаць гадоў свайго існавання беларускі камсамол лічыў гэты дзень датай нараджэння.

Адбудзецца фарсайт-дыскусія аб шляхах развіцця беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі. Падчас форуму пройдзе сустрэча з аўтарскім калектывам выдання “У рытме імклівых гадоў…нарысы гісторыі камсамола Беларусі”, а таксама адбудзецца аўтограф-сесія.

Плануецца правядзенне гістарычнай рэканструкцыі арганізацыйнага сходу, падчас якога быў створаны Мінскі гарадскі камітэт камсамола.

Удзел у форуме возьмуць лідары і актывісты Саюза моладзі, ветэраны камсамола, гісторыкі, палітолагі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?