Вы тут

У сталіцы хлопец сагнаў службовае аўто і здзейсніў ДТЗ


У Мінску праваахоўнікі затрымалі раней судзімага 19-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці, які, скарыстаўшыся скрадзеным ключом, сагнаў аўтамабіль “Пежо”, што належаў юрыдычнай асобе.


Гэтае аўто належыць арганізацыі, у якой хлопец неафіцыйна працаваў, паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС г. Мінска. Затрыманы патлумачыў, што пасля заканчэння працоўнага дня яму патэлефанаваў сябар і прапанаваў выпіць піва прама на рабоце. Праз нейкі час прагучала прапанова пакатацца на службовым аўтамабілі. Сябар пачаў адгаворваць ад гэтай ідэі, але “прымаючы бок” настойваў. Маючы доступ у кабінет дырэктара фірмы, хлопец скраў адтуль ключы ад машыны. Пазней, рухаючыся па закрытай тэрыторыі, малады чалавек здзейсніў ДТЗ, у выніку якога былі пашкоджаны тры аўтамабілі, у тым ліку той, на якім катаўся работнік нападпітку. На наступны дзень ён сам ва ўсім прызнаўся дырэктару фірмы, а той адразу ж звярнуўся ў міліцыю. За згон малады чалавек можа атрымаць пакаранне ў выглядзе штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА      

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».