Вы тут

Ініцыявана спрашчэнне працэдуры атрымання меддаведак для паляўнічых


Міністэрства лясной гаспадаркі ініцыявала разгляд у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пытанне аб спрашчэнні працэдуры атрымання медыцынскіх даведак для паляўнічых.


Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб праходжанні медыцынскага агляду для выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць захворванняў і фізічных недахопаў, уключаных у пералік захворванняў і фізічных недахопаў грамадзян, пры наяўнасці якіх проціпаказана валоданне зброяй, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Удзел у рабочым пасяджэнні прынялі прадстаўнікі розных зацікаўленых ведамстваў. Пазіцыю Міністэрства лясной гаспадаркі прадставіў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Сяргей Шастакоў. Ён адзначыў, што з-за складанай працэдуры атрымання медыцынскіх даведак у рэгіёнах пачало назірацца зніжэнне колькасці паляўнічых. Разам з тым, наша краіна па-ранейшаму застаецца зацікаўленай у развіцці паляўнічага турызму.

Свае пазіцыі па дадзеным пытанні ў Палаце прадстаўнікоў таксама выклалі міністэрствы аховы здароўя і ўнутраных спраў. Вынікам абмеркаванняў стала ўнясенне прапаноў аб падаўжэнні тэрміну дзеяння медыцынскай даведкі аб праходжанні камісіі на валоданне зброяй да трох-пяці гадоў (цяпер дакумент дзейнічае толькі на працягу года), а таксама змене формы медыцынскай даведкі для атрымання вадзіцельскага пасведчання з прадугледжанем магчымасці выкарыстання яе для зарэгістраваных паляўнічых .

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?