Вы тут

«Пан Тадэвуш» вяртаецца на экран


Нямы фільм 1928 года пакажуць пад жывую музыку

Чорна-белага «Пана Тадэвуша» наша публіка ўжо бачыла, і не толькі ў Мінску, але святкаванне 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча і 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы сталі нагодай пабачыць карціну зноў, прычым у суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору. Пэўны працяг фестывалю кіно і музыкі «Кінемо», які ў цёплы перыяд ладзіць прагляд нямых фільмаў пад адкрытым небам, адбудзецца сёння, 15 снежня, у кінатэатры «Масква». «Пан Тадэвуш» тут будзе паказаны з новым музычным суправаджэннем, аўтарам якога стаў Канстанцін Яськоў.


Так, перш чым паэму Міцкевіча экранізаваў Анджэй Вайда, яшчэ ў 1928 годзе ў мову кіно яе перавёў Рышард Ардынскі. Гісторыя Тадэвуша і Зосі з дзвюх супрацьлеглых па поглядах шляхецкіх сем'яў напярэдадні вайны 1812 года здымалася на возеры Свіцязь і ў Мірскім замку. Падчас Другой сусветнай вайны стужка была згублена, і толькі ў 2012 годзе адрэстаўраваная па знойдзеных рэштках копія была зноў паказана публіцы.

Як відаць, у «Пана Тадэвуша» Ардынскага багатае на падзеі мінулае, але і нядрэнны «пракат» у сучаснасці. Пасля аднаўлення фільм неаднаразова паказваўся ў Беларусі пры дапамозе Польскага інстытута ў Мінску, бо Адам Міцкевіч — адна з тых персон, можа толькі сярод іншых больш геніяльная, што аб'ядноўваюць Беларусь і Польшчу (хоць часам праз спрэчкі пра тое, беларускі гэта паэт ці польскі, і раз'ядноўваюць).

Паказы адбываліся пад розны акампанемент, а гэтым разам нямую стужку будуць суправаджаць сімфанічны аркестр, хор музычнай капэлы «Санорус» і новая музыка ад «аўтара камерных, сімфанічных, вакальна-інструментальных і харавых музычных твораў, шматлікіх апрацовак, пералажэнняў, інструментовак, аранжыровак у розных жанрах і стылях, музыкі да тэатральных пастановак, кіно, спецыяльных мастацкіх і фестывальных праектаў» Канстанціна Яськова. Падчас паказу ён таксама будзе і дырыжорам.

Гэтага «Пана Тадэвуша» можна лічыць першай поўнамаштабнай экранізацыяй паэмы: для найбольш гістарычна праўдзівага перанясення шляхецкага жыцця на вялікі экран быў запрошаны шэраг спецыялістаў. Сённяшні паказ чорна-белай нямой стужкі сімвалічна аб'яднае 90-годдзе фільма, 100-годдзе аднаўлення незалежнасці Польшчы і 220-годдзе Адама Міцкевіча.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка»

«Дзясятае месца — гэта наша памылка»

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?