Вы тут

У Беларусі змяняюцца тарыфы на некаторыя паслугі электрасувязі і пошты


У Беларусі з 16 снежня павышаюцца тарыфы на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, паведамляе БЕЛТА.


Так, тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павышаюцца ў наступных памерах: абаненцкая плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб - на 27 капеек; пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб - на 0,05 капейкі за хвіліну; пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні - на 0,1 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,11 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Павышэнне тарыфаў да дзейснага ўзроўню складзе ад 7,3% да 9,6%.

Раней тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі падвышаліся ў снежні 2015 года, з красавіка 2016 г. была павялічана стаўка ПДВ на паслугі сувязі.

Што тычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб, то перасылка простай паштовай карткі, лісты, бандэролі вагой да 20 г. даражэе на 6 капеек, перасылка кожных наступных 20 г. паштовых адпраўленняў - на 1 капейку.

Раней тарыфы на паштовыя паслугі падвышаліся ў сакавіку 2017 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.