Вы тут

Раiм схадзiць


«Звязда» раскажа​, куды звяртацца па навагоднюю атмасферу.


Вялікі навагодні фотапраект

Дзе: НЦСМ, вул. Някрасава, 3

Калі: па 19 студзеня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У рамках вялікага навагодняга праекта гледачам будуць прадстаўлены тры фотавыставы.

Першая – «Калі елкі былі вялікімі». Гасцей Нацыянальнага цэнтра чакае сустрэча з шчырымі і няхітрымі фатаграфіямі, знойдзенымі ў сямейных фотаальбомах і архівах беларускіх фатографаў, мастакоў і проста аматараў мастацтва. Экспазіцыя падрыхтавана ў рамках даследчага праекта «Археалогія беларускай фатаграфіі», які прапануе зірнуць на наша мінулае праз прызму аматарскай, сямейнай і вернакулярнай фатаграфіі.

Другая фатаграфічная выстава – «PRO Ёлкі» – аб'яднае творчыя працы вядомых беларускіх фатографаў на тую ж «навагоднюю тэму». У адной экспазіцыйнай прасторы злучыліся і строгая дакументальнасць, і крэатыўныя пошукі прыгажосці моманту, які знікае.

Замыкае серыю навагодніх фотавыстаў дзіўны праект «Калядныя паштоўкі з калекцыі Дзмітрыя Сярэбранікава». Больш чым стогадовая традыцыя віншавання родных і блізкіх людзей з дапамогай паштоўкі або «адкрытага ліста» будзе прадэманстравана на выставе рэдкімі ўзорамі калядных паштовак пачатку ХХ стагоддзя са збору вядомага мінскага калекцыянера.


Калядны джаз

Дзе: КЗ «Верхні горад», пл. Свабоды, 23а

Калі: 23 снежня ў 19:00

Колькі каштуе: ад 16.5 руб.

У гэты нядзельны вечар аркестр «Мінск-Класік» прапануе паслухаць казкі Венскага лесу, убачыць чароўны блакітны месяц, пачуць калядную застольную песню, пабадзяцца па начным зімовым Мінску, з калядным і, па праўдзе, джазавым настроем...

У зале, дзе будзе панаваць чароўная атмасфера, напоўненая радасцю і святлом Віфлеемскай зоркі, прагучаць творы прызнаных мэтраў джаза: Г. Мілера, Г. Манчыні, Р. Роджарса, Ж. Гарланда, Б. Фiнегана і іншых.

Асаблівае месца ў канцэртнай праграме зоймуць лепшыя творы айчыннай беларускай эстрады - гэта музыка Я. Глебава, Ю. Бяльзацкага, Я. Грышмана і, вядома, «цара» савецкага джаза, выбітнага трубача, дырыжора, кампазітара і шоумена, Заслужанага артыста БССР – Эдзі Рознера .

Разыначкай канцэрта стане выкананне першага джазавага сачынення беларускай музыкі 1940 года "Джаз у ночы" з рэпертуару Першага Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР.


Цяпло вечнай мерзлаты

Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк, пр-т Незалежнасці, 32

Калі па 13 студзеня

Колькі каштуе: удакладняць у касах

Упершыню ў Беларусі ў сумесным навагоднім праекце «Цяпло вечнай мерзлаты» з 15 снежня па 13 студзеня ў «Белдзяржцырку» адбудуцца гастролi цырка Якуціі. Самы паўночны цырк планеты прадставіць сваіх лепшых артыстаў, прызёраў і лаўрэатаў міжнародных цыркавых фестываляў. Спектакль натхнёны старажытнымі легендамі народа Саха і сабраў у сабе ўсё самае таямнічае, містычнае і казачнае. Экзотыка Поўначы, маляўнічыя касцюмы і самабытная музыка – сапраўднае «Цяпло вечнай мерзлаты»!

У праграме: сапраўдныя насельнікі тундры: паўночныя алені, пясцы, паўночныя лісіцы і сабакі-лайкі; акрабаты на мачтах; акрабаты з кольцамі; жанглёры; паветравыя гімнасты на кольцах і палотнах; акрабаты на арэлях; клоўны i многае іншае.


Калядны Кірмаш

Дзе: Плошча каля Палаца спорту

Калі: па 15 студзеня

КУП «Мінскзнешгандальінвест» сумесна з Галоўным упраўленнем спажывецкага рынку Мінгарвыканкама запрашаюць наведаць Мінскі калядны фестываль «Калядны Кірмаш».

Непасрэдна на кірмашы пабудаваны больш за 20 драўляных гандлёвых шале, у якіх будзе прадстаўлены шырокі асартымент навагодняй прадукцыі – ад традыцыйных навагодніх упрыгожанняў і падарункаў да прадукцыі харчовай і лёгкай прамысловасці.

На фуд-зоне гасцям прапануюць дранікі і бліны з рознымі начынкамі, шашлыкі ў тандыры і гарачыя закускi, смажаных слімакоў, шаурму і хачапуры, бургеры і хот-догі, венгерскія калачы, гарачы глінтвейн, чай, каву.

Забаўляльная праграма ўключае:

  • свята «Калядная зорка» 23 снежня 2018 года са 10:00 да 20:00
  • сустрэча Новага года 31 снежня 2018 года з 21:00 да 4:00 1 студзеня 2019 года
  • святкаванне Раства 7 студзеня 2019 года з 12:00 да 18:00
  • атракцыёны і актыўнасці для дзяцей.

А самыя маленькія госці фестывалю змогуць адправіць ліст дзеду марозу праз маляўніча аформленую імправізаваную навагоднюю пошту. Таксама можна сфатаграфавацца з рознымі сімваламі Наляд і Новага года.


Канцэрт «Ноч перад Калядамі»

Дзе: Моладзевы тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18а

Калі: 18-20 снежня; 4-5 студзеня

Колькі каштуе: 14 – 20 рублёў

Яшчэ з язычніцкіх часоў галоўным зімовым святам у старажытных славян лічыліся Калядкі (яны ж Святкі). Нашыя продкі верылі, што пасля зімовага сонцастаяння старое сонца памірае і нараджаецца новае. Існавала мноства легенд, па адной з якіх Змей Каратун пажыраў Сонца, а багіня Каляда дапамагала людзям і вырабляла на свет новае, маладое свяціла - Божыча. Святочная шоу-праграма «Ноч перад Калядамі» - гэта вясёлыя калядоўшчыкі і няўрымслівыя чэрці, запальныя танцы і любімыя песні. Таксама ў праграме будуць калядаваць разам і зоркі беларускай эстрады:

У праграмах снежня: Іна Афанасьева, Вікторыя Алешка, Вольга Уронская, Аляксандр Сухараў, Вольга Плотнікава, Вольга Змуршчык, Дзмітрый Сяргееў, Шыр, ансамбль «Верасы», шоу «Алюр», Інга Кісялёва, Яўген Ермалковіч, Радмiла Сямёнава, Кацярына Мядзведзева, гурт «ByCity», гурт «PROвакацыя», балет тэатра «Fusion».


Выстава ёлачных цацак савецкага перыяду «У гасцях у казачнай ёлкі»

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, пр-т Незалежнасці, 31а

Калі: па 13 студзеня

Колькі каштуе: дарослы квіток - 3 руб. 50 кап.; студэнты, пенсіянеры - 3 руб.; школьнікі, навучэнцы - 2 руб. 50 кап.

Унікальная выстава калекцыі ёлачных цацак ХХ стагоддзя дапаможа вам акунуцца ў атмасферу радасці і прадчування цуду. Больш за 700 ёлачных цацак з мінулага стагоддзя распавядуць гасцям музея свае гісторыі. Наведаўшы гэтую выставу, вы зможаце на свае вочы ўбачыць самыя першыя цацкі з картанажа і ваты, мантажныя цацкі, а таксама цацкі ваеннага часу (так, нават у суровыя часы людзі чакалі цуду і імкнуліся зрабіць свой свет хоць крышачку больш цудоўным).

На выставе будзе прадстаўлена прыватная калекцыя ёлачных цацак ад віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі зойме, вядома ж, галоўная вінаватая свята – прыгажуня-ёлка, якая парадуе бляскам сваіх агнёў, старадаўніх караляў і ёлачных цацак, а таксама цэлы парад Дзядоў Марозаў, якія прыбылі з розных гарадоў.

Свет ёлачных цацак мінулага ахоплівае разнастайныя тэмы і сярод герояў, якія ўпрыгожвалі лясную прыгажуню, прыйшоўшы да нас на выставу, вы сустрэнеце заваёўнікаў Поўначы, артыстаў цырка, лятальныя і касмічныя апараты мінулага стагоддзя. І, натуральна, асаблівую частку выставы складуць любімыя малымі фігуркі жывёл, персанажы мультфільмаў, казак і многае іншае.


Майстар-клас «Навагоднія ўпрыгажэнні сваімі рукамі»

Дзе: Сямейны цэнтр «Клевер», вул. Цяплічная, 1

Калі: па 30 снежня

Колькі каштуе: 12 рублёў, папярэдні запіс: +375(29)652-76-52; +375(33)352-76-52 

Сямейный цэнтр «Клевер» запрашае дарослых і дзяцей у творчую майстэрню для вырабу адмысловых эксклюзіўных навагодніх упрыгажэнняў.

Прымяняецца тэхніка «Канзашы» і не толькі. Арганізатары абяцаюць палёт творчасці без абмежаванняў. Гарантуецца індывідуальны падыход і адмысловая разыначка ад выкладчыка Ірыны Вечар па вырабе аўтарскіх упрыгажэнняў, кветак з стужак, тканіны, фааміарану, арыгінальных і незвычайных ёлачных упрыгажэнняў, заколак, брошак, тапіарыяў, дэкарыраванні дома і шмат чаго іншага.

Працягласць майстар-класаа – 1,5-2 гадзіны. Рэкамендаваны ўзрост – 12+. Усе матэрыялы падаюцца.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.