Вы тут

Мужчына вырашыў зрэзаць дарогу праз Заходнюю Дзвіну і ледзь не патануў


У Бешанковічах супрацоўнікі МНС выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд мужчыну, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Паведамленне паступіла 15 снежня щ 14:34. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, мужчына знаходзіўся каля 50 м ад берага. З дапамогай выратавальнага канца Аляксандрава і дошкі работнікі МНС выцягнулі пацярпелага з праталіны і перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне".

"Як высветлілася, выратаваны мужчына спрабаваў дабрацца з аднаго населенага пункта ў іншы праз заледзянелую Заходнюю Дзвіну і праваліўся пад ваду, - гаворыцца ў паведамленні МНС. - Таўшчыня лёду на рацэ складала каля 5 см".

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.