Вы тут

У Мядзельскім раёне выратавалі лася, які праваліўся пад лёд


У нядзелю днём ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на возеры Мядзел лось праваліўся пад лёд. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, жывёла знаходзілася ў палонцы ў 50 метрах ад берага і не магла выйсці на сушу. Аб гэтым паведамілі ў МНС.


Ратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады і бензапілы прарэзалі лёд у кірунку берага, пасля чаго жывёла выбралася з вады самастойна.

Фота mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».