Вы тут

Самагонны міні-завод ліквідавалі ў Белавежскай пушчы


Міні-завод па вырабе самагонкі арганізаваў у Белавежскай пушчы жыхар Свіслацкага раёна. Пра гэта распавяла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вытворчасць было наладжана ў лесе непадалёк ад адной з вёсак Свіслацкага раёна. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі 115 л самагону і больш за 4 тыс. л брагі.

"На месцы быў затрыманы мужчына 1972 года нараджэння. Ён растлумачыў, што самагонку вырабляў для вяселля сына. Аднак, улічваючы, у якіх маштабах была арганізавана справа, шчырасць яго слоў выклікае сумневы", - адзначылі ў прэс-службе УУС.

У дачыненні да самагоншчыка распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф, а таксама канфіскацыя апарата, паўфабрыкатаў і вырабленага спіртнога.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?