Вы тут

У "Вялікім камені" створаць цэнтр пажарнай і прамысловай бяспекі


Беларусь і Кітай створаць сумесны цэнтр па пытаннях пажарнай і прамысловай бяспекі, паведаміў сёння журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка па выніках сустрэчы з намеснікам міністра па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Кітая Шан Юнам, перадае БЕЛТА.


"Беларуска-кітайскі цэнтр па пытаннях пажарнай і прамысловай бяспекі плануецца стварыць на базе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Мы прапанавалі кітайскаму боку стварыць рабочую групу, у склад якой увойдуць адмыслоўцы двух профільных міністэрстваў і якая зоймецца распрацоўкай гэтага пытання", - сказаў Уладзімір Вашчанка.

Ён падкрэсліў, што пытанні забеспячэння пажарнай і прамысловай бяспекі знаходзяцца на пастаянным кантролі МНС. "Літаральна ў гэтым годзе ў "Вялікім камені" будзе ўведзена ў эксплуатацыю новае пажарнае аварыйна-выратавальнае падраздзяленне. Яно будзе ўкамплектавана спецыялістамі высокага ўзроўню, сучаснай пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем", - адзначыў міністр.

Падчас візіту ў Беларусь кітайская дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і беларускім вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. У прыватнасці, падчас наведвання Універсітэта грамадзянскай абароны МНС кітайскія спецыялісты пазнаёміліся з праграмнымі прадуктамі, што выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ВНУ, яе гісторыяй, кабінетамі і інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам, а таксама з матэрыяльна-вучэбнай базай і арганізацыяй навучальнага працэсу, умовамі жыцця і быту курсантаў.

Гасцям былі прадэманстраваны магчымасці спартыўнай базы ўніверсітэта, а таксама трэніравальны агнявы палігон кантэйнернага тыпу для падрыхтоўкі газадымаабаронцаў і трэніравальны комплекс правядзення аварыйна-выратавальных работ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».