Вы тут

Беларуская чыгунка адпраўляе навагодні цягнік у маёнтак Дзеда Мароза


Святочны цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе дастаўляць турыстаў у госці да Дзеда Мароза ў Нацыянальны парк “Белавежская пушча” 21, 23 і 28 снежня і 2, 4, 6, 11 студзеня, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Фота: virtualbrest.by

Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 7.40, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. Там госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, убачаць домік Снягуркі, музей падарункаў “Скарбніца”, чароўны калодзеж і ветраны млын, змогуць загадаць жаданне на Паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды, шпацыр уздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 17.50 і прыбудзе ў Мінск у 22.15, у дарозе пасажыраў чакаюць конкурсы ад аніматараў.

У бягучым навагоднім сезоне турыстычны цэнтр “Дартур” Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі плануе арганізаваць восем навагодніх цягнікоў.

Акрамя гэтага 22 снежня Дзіцячая чыгунка ім. К.С. Заслонава адкрывае праект “Навагодні экспрэс”. Святочны цягнік будзе курсіраваць у дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 22 снежня па 7 студзеня. Першы ў гэтым сезоне цягнік, якім будуць кіраваць юныя чыгуначнікі, адправіцца з перона станцыі Заслонава 22 снежня ў 11.00.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць незабыўнае падарожжа па снежаньскім лесе. На станцыі “Сасновы Бор” будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў. Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

Квіткі на “Навагодні экспрэс” ужо ў продажы. Іх можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (праспект Незалежнасці, 86). Кошт квітка складае 17 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».