Вы тут

У Нясвіжскім раёне мужчына здзейсніў суіцыд ў міліцэйскай машыне


У Нясвіжскім раёне 29 лістапада мужчына павесіўся ў міліцэйскай машыне. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.


Суіцыд мужчына здзейсніў у спецыяльным абсталяваным адсеку службовага УАЗа. Міліцыя выехала ў адну іх вёсак на выклік аб скандале. Патэлефанавалі сваякі мужчыны. "Пры яго дастаўленні ў Нясвіжскі РУУС усё і здарылася. Праверку з нагоды таго, што адбылося, вядзе раённы аддзел Следчага камітэта. Мы са свайго боку таксама праводзім ўнутраную праверку, высвятляем усе акалічнасці, ці мелі магчымасць супрацоўнікі міліцыі прадухіліць тое, што здарылася", - сказаў Яўген Сачак.

Першапачаткова ў сацсетках з'явілася інфармацыя, што супрацоўнікі міліцыі нібыта забілі мужчыну і інсцэніравалі яго самагубства. "Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Крыніцы, якія яе распаўсюджваюць, не заслугоўваюць даверу", - падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?