Вы тут

Падлеткі здалі чужыя туфлі ў краму і на гэтыя грошы павячэралі фастфудам


У Першамайскі РУУС сталіцы звярнулася мінчанка з заявай аб крадзяжы туфляў. Высветлілася, што жанчына набыла іх у адным з гандлёвых цэнтраў. Навіной аб куплі паспяшалася падзяліцца з сяброўкамі з дапамогай мабільнага тэлефона. Падчас размовы яна адышла ад лаўкі, дзе пакінула туфлі, а калі вярнулася праз пару хвілін, то пакупкі ўжо на ранейшым месцы не аказалася.


Міліцыянеры ўстанавілі падазраваных у крадзяжы. Імі апынуліся двое 14-гадовых падлеткаў, якія з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў адукацыі сталіцы. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў высветлілі, што хлопцы заўважылі пакінутую без нагляду скрынку з новымі туфлямі, адкрылі яе і ўбачылі чэк. Далей знайшлі краму, дзе абутак набываўся, вярнулі туфлі і атрымалі за іх грошы - 85 рублёў. Прадаўцу фігуранты сказалі, што маці туфлі не падышлі, і яна папрасіла вярнуць сродкі. Пасля падлеткі выдаткавалі іх на фудкорт таго ж гандлёвага цэнтра, паведамілі ў Першамайскім РУУС г. Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.