Вы тут

З 17 снежня ў рэгіёнах Міншчыны пройдуць пераднавагоднія дабрачынныя акцыі


Такім чынам вобласць далучыцца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА “Цуды на Каляды”. Яе мерапрыемствы пройдуць да 10 студзеня і папоўняць скарбонку добрых спраў папулярнага ўсебеларускага праекту “Нашы дзеці”, прымеркаванага да навагодніх і калядных святаў.


Сімвалам маладзёжнай акцыі традыцыйна з'яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне валанцёраў акружыць клопатам і ўвагай дзяцей, а з гэтага года -- і людзей сталага ўзросту ў гэтыя святочныя дні. Візітная картка праекта – “Ёлка жаданняў", якая ўстанаўліваецца ў гандлёвых цэнтрах. На навагодняй ёлцы валанцёры БРСМ “Добрае Сэрца” і цімураўцы БРПА размяшчаюць паштоўкі з пажаданнямі дзяцей -- выхаванцаў сацыяльных устаноў. Сутнасць заключаецца ў тым, што на паштоўцы, якая ў наступным мацуецца да навагодняй ёлцы, пішацца пажаданне дзіцяці з сацыяльнай установы, гэтую паштоўку любы наведвальнік цэнтра можа ўзяць і па магчымасці набыць ўказаны ў ёй прадмет дзіцяці. Ён кладзецца ў спецыяльную скрынку, за якой у грамадскім месцы сочаць валанцёры руху “Добрае Сэрца”, яны ж праводзяць дастаўку сабраных матэрыяльных сродкаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?