Вы тут

Мужчына знайшоў банкаўскую картку і зняў з яе больш за 1 500 рублёў


Невядомы мужчына 6 лістапада скраў грошы з чужой банкаўскай карткі ў банкамаце на вул. Каржанеўскага і быў аб'яўлены ў вышук. 17 снежня яго знайшлі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


43-гадовы падазраваны распавёў, што нідзе не працуе, картку разам з ПІН-кодам знайшоў у пакеце на вул. Казінца, а грошы (усяго 1 527 рублёў) выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 212 («Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі") КК Рэспублікі Беларусь.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?