Вы тут

Алфёраўскі фонд вызначыў сваіх фаварытаў


НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд назвалі пераможцаў конкурсу для маладых навукоўцаў 2018 года.


Прэмія ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук прысуджана старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка", кандыдату фізіка-матэматычных навук Кірылу МІКІТЧУКУ за работу “Оптаэлектронныя генератары звышвысокай частаты са звышнізкім фазавым шумам для сістэм радыёлакацыі”.  Праца ўяўляе сабой сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай работ у галіне аднаго з новых напрамкаў фізікі-- радыёфатонікі, асноўным прадметам вывучэння якой з'яўляецца перадача, генерацыя і апрацоўка ЗВЧ-сігналаў з дапамогай оптаэлекронных і аптычных метадаў.

Прэмію ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі вырашана прысудзіць старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдату хімічных навук Таццяне ПЛІСКО за новыя метады атрымання кампазіцыйных і нанакампазітных палімерных мембран.

У цяперашні час мембранныя тэхналогіі шырока ўкараняюцца ў многіх галінах прамысловасці.

У галіне гуманітарных і сацыяльных навук прэмію атрымае загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат эканамічных навук Анастасія БАБРОВА за працу “Новая парадыгма кіравання сацыяльна-дэмаграфічнымі працэсамі”. Маецца на ўвазе сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай работ, якія адлюстроўваюць рознабаковую характарыстыку сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця і ўтрымліваюць канцэптуальныя і праграмныя рэкамендацыі па мадэрнізацыі падыходу да кіравання дэмаграфічнымі працэсамі.

Дыпломы лаўрэатам прэміі будуць уручаны напярэдадні Дня беларускай навукі. Па кожнай намінацыі прэмія ў беларускіх рублях складае суму, якая эквівалентная  2,5 тысячы долараў.

Сёлета конкурс праводзіўся ўжо ў пяты раз. Прэмія НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду за навуковыя работы і вынаходніцтвы, якія маюць важнае значэнне для фундаментальнай і прыкладной навукі, была заснаваная ў мэтах заахвочвання маладых (да 35 гадоў) беларускіх вучоных. Гэта ініцыятыва належыць нобелеўскаму лаўрэату, віцэ-прэзідэнту Расійскай акадэміі навук, замежнаму члену НАН Беларусі, акадэміку РАН Жарэсу Алфёраву. Згодна з Палажэннем, удзельнічаць у конкурсе можа адзін аўтар або група аўтараў у складзе не больш за тры чалавекі.

Навуковая ацэнка работ робіцца Камісіяй па прэміях НАН Беларусі. У яе склад уключаны аўтарытэтныя навукоўцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».