Вы тут

Як у Ашмянскім раёне рыхтуюцца да Новага года


Такія эмацыянальныя і незабыўныя ўражанні і сустрэчы жыхары Ашмянскага раёна пачалі атрымліваць ужо з сярэдзіны снежня. На выхадных для дзяцей тут зладзілі забаўляльны «Навагодні серпанцін» і сюжэтна-гульнявую праграму «Навагодні карагод». А ў аграсядзібе «Вячкойні» адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза.


Каб пачалося свята, дзеці разам з Пятачком, Сарокай і Снегавіком разгадвалі квэсты Снежнай каралевы. Задобраная ледзяная прыгажуня ўрэшце вызваліла палац Дзеда Мароза ад свайго вядзьмарства. Маленькім абаронцам дапамагалі і мясцовыя жыхары — пухкія і бялюткія казачныя ф'ёкі. Яны частавалі дзятву смачнымі аладкамі, гарбатай і нават сваімі выявамі з цукровай ваты. А пасля ўжо ўсе разам пусціліся ў скокі і забаўляліся ўнутры вялізных мыльных бурбалак.

На гэтым чараўніцтва ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза не канчаецца. Снежнай каралеве так спадабаліся госці, што яна вырашыла ізноў зачараваць палац, каб яшчэ павесяліцца. Супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і сельскіх клубаў паабяцалі, што святочныя мерапрыемствы ў раёне працягнуцца ажно да старога Новага года — да 13 студзеня.

Кожныя выхадныя каля галоўнай ёлкі Ашмян гасцей будуць сустракаць цікавымі забаўкамі і несупыннай музыкай. А палац Дзеда Мароза малечы трэба будзе пастаянна вызваляць ад інтрыг Снежнай каралевы.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Ф'ёкі з Вячкойні, мыльныя бурбалкі і карагоды

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.