Вы тут

У Беларусі абнавілі парадак афармлення і выдачы бальнічных


У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 4 студзеня 2018 года нумар 1/1. Змяненні датычацца як парадку выдачы дакументаў аб часовай непрацаздольнасці грамадзян (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадку афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення.

Новаўвядзенні плануюцца з 31 студзеня 2019 года.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, бланкі лісткоў непрацаздольнасці (даведак аб часовай непрацаздольнасці), вырабленыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, з'яўляюцца дзеючымі да іх поўнага выкарыстання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».