Вы тут

У сярэдзіне тыдня ноччу пры праясненнях чакаецца да мінус 15-18 градусаў


Да канца другой дэкады снежня ў нашай краіне чакаецца па-сапраўднаму зімовы характар надвор'я, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння днём умовы надвор'я будзе вызначаць франтальны раздзел, які абумовіць у заходніх і цэнтральных раёнах краіны ўмераны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3—9 градусаў марозу. Потым надвор'е пачне мяняцца. У далейшым на яго будзе аказваць уплыў перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Паволжам. Ападкаў будзе выпадаць менш, а маразы ўзмоцняцца.

У сераду ў асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, пры праясненнях паветра астудзіцца да 15—18 марозу. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў па захадзе да мінус 10 градусаў па ўсходзе краіны. І ў чацвер толькі ў асобных раёнах магчымы невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 марозу, пры праясненнях яна панізіцца да мінус 15—18 градусаў. Днём па краіне будзе ад мінус 4 на захадзе да мінус 11 градусаў на ўсходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі па краіне не абыдзецца без кароткачасовага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы чакаецца 5—12 марозу, пры праясненнях па ўсходзе краіны паветра астудзіцца да мінус 13—16 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да мінус 8 градусаў, па паўночным усходзе — 9—10 марозу. А ў выхадныя дні франтальны раздзел, які рухаецца з Заходняй Еўропы, прынясе нам снег і невялікае паслабленне марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вось і валёнкі спатрэбіліся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».