Вы тут

Пахаладала: з гасцей пачалі сыходзіць у чужым цёплым адзенні


Напачатку супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 19-гадовага маладога чалавека, які выкраў куртку.


Было ўстаноўлена, што трое мужчын распівалі спіртныя напоі ў кватэры па вуліцы Сувязістаў. Дачакаўшыся, калі гаспадар жылля заснуў, мужчыны праз сацыяльную сетку запрасілі ў госці для “працягу банкету” яшчэ… 11 чалавек. Пасля завяршэння вечара адзін з гасцей не знайшоў сваю куртку коштам 300 рублёў. Па факце знікнення ён звярнуўся ў Партызанскі РУУС. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што адзенне выкраў 19-гадовы малады чалавек. Хлопец быў затрыманы. Праваахоўнікам ён растлумачыў, што ўкраў куртку, бо знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Выходзіць без верхняга адзення на вуліцу было холадна, таму ён узяў першую з тых, што былі вешалцы. Калі зразумеў, што куртка не яго, вырашыў выкінуць.

Яшчэ адзін падобны выпадак адбыўся ў гэтым жа раёне сталіцы: 30-гадовая жанчына прыйшла ў госці і скрала футравую камізэльку. Як устанавілі аператыўнікі, гаспадар адной са сталічных кватэр запрасіў да сябе ў госці мужчыну і жанчыну, з якімі пазнаёміўся на вуліцы. Яны разам выпівалі, пасля чаго гаспадар заснуў, а госця гэтым скарысталася і скрала з кватэры футравую камізэльку жонкі гаспадара. Камізэльку яна аддала сястры, якая даўно хацела купіць такую.

У абодвух выпадках заведзены крымінальныя справы за крадзяжы, фігурантам пагражае адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».