Вы тут

МАРГ пачало маніторынг цэн на тавары для навагодняга стала


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пачало пашыраны маніторынг цэн на тавары, якія традыцыйна купляюць да навагодняга стала, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".


Рэгулятар пастанна трымае на кантролі сітуацыю па кошце сацыяльна значных тавараў, даныя ад рэтэйлу паступаюць у электронным выглядзе. Каб пазбегнуць неабгрунтаваных скачкоў цэн, у гэтыя тры тыдні, калі пакупніцкі попыт павышаецца шматразова, а тавараабарот павялічваецца на трэць, вырашана павялічыць і спіс тавараў, і магазінаў.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяны Шаўцовай, будзе весціся жывы маніторынг. "Мы будзем фіксаваць пэўныя цэны ў аб'ектах гандлю і штотыднёва адсочваць, ёсць рост ці не, каб разумець, як складваецца сітуацыя ў нас у вобласці", - адзначыла яна. Па кожным выпадку будуць разбірацца асобна, пасля чаго інфармацыя будзе перадавацца ў МАРГ для высвятлення прычын росту цаны: вытворца павялічыў цану або завышана гандлёвая надбаўка.

У абласных упраўленнях гандлю і ў МАРГ працуюць таксама гарачыя лініі. Званкі прымаюць па буднях у рабочы час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?