Вы тут

Сёлета салодкіх падарункаў да зімовых святаў выпусцяць больш, чым летась


Навагоднія падарункі, якія выпускаюць арганізацыі кандытарскай галіны канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, расфасаваны ва ўпакоўкі рознай формы і памераў (больш за 80 найменняў, вагой ад 300 грамаў да трох кілаграмаў).


Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна, на пераднавагодні перыяд запланаваны выпуск 1726,3 тыс. штук навагодніх падарункаў (на 124,4 тыс. штук больш, чым у 2017 годзе), у тым ліку па асноўных вытворцах: “Спартак” -704,25 тыс. штук; “Камунарка” - 1000 тыс. штук; “Чырвоны Мазыранін” - 22 тыс. штук.

Інфармацыя пра асартымент навагодніх падарункаў размешчана на сайтах кандытарскіх прадпрыемстваў канцэрна.

Акрамя таго, “Чырвоны харчавік” з лістапада вядзе выпуск зефіру ў скрынках у навагоднім афармленні: “Дзякую” (365 г), “Бабруйскі” ТМ “Майстар зефірнай спраў” (330г), “Бабруйскі сувенір” (650г), зефір “Ванільны” ў шакаладзе ТМ “Zefir.by” (250г); “Кандытарская фабрыка “Слодыч” з таго ж часу ажыццяўляе выпуск кандытарскай прадукцыі ў навагоднім афармленні (“Марыэрта”, 500 г, “Слодыч з водарам топленага малака”, 450 г, “Слодыч з разынкамі”, 450 г, скрынкавы асартымент па 400 г).

Як паведамілі ў “Белдзяржхарчпраме”, у цяперашні час арганізацыі кандытарскай галіны канцэрна актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах на пастаўку навагодніх падарункаў працоўным калектывам арганізацый краіны.

Па стану на 1 снежня ў гандлёвую сетку пастаўлена 712,1 тыс. штук навагодніх падарункаў, або 125 % да аналагічнага перыяду мінулага года.

У фірмовых крамах кандытарскіх прадпрыемстваў вядзецца рэалізацыя навагодніх падарункаў, мяккіх цацак. Па жаданні пакупнікоў падарункавыя наборы могуць быць сфармаваныя на месцы з улікам пераваг па асартыментных пазіцыях і відах кандытарскай прадукцыі. Акрамя таго, шырокі выбар прадукцыі рэалізуецца з прадастаўленнем скідак, што істотна павялічвае цікавасць пакупнікоў да здзяйснення пакупак у фірмовых крамах прадпрыемства.

 Усяго ў краіне цяпер функцыянуе 166 фірменных крамаў кандытарскіх прадпрыемстваў, у тым ліку на ўмовах франчайзінгу -- 95 аб'ектаў.

У 2018 годзе плануецца рэалізаваць на ўнутраным рынку навагодніх падарункаў у колькасці 1590 тыс. штук. На экспарт -- 140 тыс. штук. Навагоднія падарункі ўжо пастаўленыя ў РФ, ЗША, Канаду, Літву, Туркменістан.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?