Вы тут

Зімовыя Дні адкрытых дзвярэй стартуюць у БДУ 20 снежня


Першым абітурыентаў сустрэне Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла. Хімічны факультэт школьнікі змогуць наведаць 22 снежня. Ліцэй будзе рады бачыць абітурыентаў 26 снежня.


Насычаным абяцае стаць 27 снежня. У гэты дзень свае дзверы для старшакласнікаў расчыняць  біялагічны факультэт, факультэт журналістыкі, даўніверсітэцкай адукацыі і эканамічны..

3 студзеня школьнікаў чакаюць на факультэтах радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, філасофіі і сацыяльных навук і на філалагічным. 4 студзеня — у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава, на геаграфічным і фізічным факультэтах, а таксама на факультэтах прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і сацыякультурных камунікацый.

5 студзеня Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў Інстытуце бізнесу, на гістарычным, механіка-матэматычным факультэтах і на факультэце міжнародных адносін. А 9 студзеня, гасцей чакае ​юрыдычны факультэт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?