Вы тут

У Расіі знікнуць вулічныя табло з курсамі валют


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў папраўкі ў закон, якія даюць Цэнтрабанку права забараняць вулічныя табло з інфармацыяй аб курсах валют. Неабходнасць такой забароны Банк Расіі патлумачыў барацьбой з незаконнымі абменнікамі.


Папраўкі ўносяцца ў закон аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі. ЦБ атрымаў права вызначаць такое патрабаванне для банкаў. А сам праект забароны на вулічныя табло ён падрыхтаваў яшчэ ў лютым гэтага года.

Банкі не змогуць размяшчаць інфармацыю пра курс валют на вуліцы - толькі ў сваіх офісах.

Мэта - "прадухіленне дзейнасці незаконных кропак абмену валюты" і "абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг".

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?