Вы тут

Будславу — слава!


Знакаміты ўжо й далёка за межамі Беларусі Будслаўскі фэст — у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.


Радасную навіну данесла нам прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. На сайце МЗС абвешчана, што 28 лістапада Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў ходзе 13-й сесіі (праходзіла ў горадзе Порт-Луі, Маўрыкій) аднагалосна прыняў сваё рашэнне. А яно такое: уключыць беларускі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Хто яшчэ не чуў, што такое Будслаўскі фэст, а таксама шматтысячныя пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ды замежжа да святыні — паглядзіце хаця б у нэце шматлікія відэасюжеты. “Будслаўскі фэст — гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці, — чытаем на сайце МЗС. — Святкаванне адбываецца ў атмасферы ўсеагульнай павагі й дружбы, аб’ядноўвае розныя групы людзей, незалежна ад іх рэлігійных поглядаў, сацыяльнага статусу й гендэрных адрозненняў”.

Уключэнне ў спіс ЮНЕСКА — вынік шматгадовай сумеснай працы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, Мінкультуры, МЗС, а таксама й мясцовых органаў улады, супольнасцяў, няўрадавых арганізацый, экспертаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».