Вы тут

Рэспубліканскі форум юных экскурсаводаў пройдзе ў Мінску 20-21 снежня


Мерапрыемства праводзіцца ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.


Удзел у ім возьмуць прадстаўнікі міністэрстваў адукацы, спорту і турызму, Нацыянальнагае агенцтва па турызме, Беларускага фонду культуры, навучэнцы і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны (усяго каля 100 чалавек).

У праграме форуму — адкрыты дыялог “Экскурсійна-краязнаўчая дзейнасць устаноў адукацыі”, прэзентацыі экскурсійных маршрутаў удзельнікамі рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў “З чаго пачынаецца Радзіма ...”.

Адкрыццё форуму адбудзецца 20 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства (Мінск, вул. Макаёнка, 8).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.