Вы тут

Конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы стартаваў у БДУ


Мерапрыемства накіравана на стымуляванне вывучэння кітайскай мовы і літаратуры, развіццё практыкі перакладу, а таксама ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.


Стаць удзельнікам конкурсу можа любы студэнт або школьнік, які валодае кітайскай мовай. Для гэтага трэба зрабіць пераклад на рускую ці беларускую мову тэкстаў, прапанаваных на сайце філалагічнага факультэта БДУ. Зробленыя пераклады і заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка па электроннай пошце zercaloslov@gmail.com з указаннем тэмы ліста “Конкурс перакладаў”.

Журы вызначыць пераможцаў у васьмі намінацыях: “Лепшы мастацкі пераклад паэзіі на беларускую мову. Класічная паэзія”, “Лепшы мастацкі пераклад паэзіі на беларускую мову. Сучасная паэзія”, “Лепшы мастацкі пераклад паэзіі на рускую мову. Класічная паэзія”,” Лепшы мастацкі пераклад паэзіі на рускую мову. Сучасная паэзія”, ”Лепшы мастацкі пераклад прозы на беларускую мову”,”Лепшы мастацкі пераклад прозы на рускую мову”,” Прыз глядацкіх сімпатый. Паэзія” і ”Прыз глядацкіх сімпатый. Проза”.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, а лепшыя пераклады будуць апублікаваны ў зборніку кафедры кітайскай філалогіі БДУ.

Арганізатарам конкурсу выступіла кафедра кітайскай філалогіі пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.