Вы тут

Як будзе працаваць гарадскі пасажырскі транспарт сталіцы ў канцы снежня


Такая інфармацыя з’явілася на сайце дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсктранс”.


Так, у сувязі з пераносам працоўных дзён у снежні яна будзе запланавана па наступнаму графіку:

  • 22 і 29 снежня гарадскі пасажырскі транспарт будзе працаваць як у будны дзень;
  • аўтобусныя маршруты 23, 24, 25, 30, 31 снежня — па графіку нядзельных дзён;
  • тралейбусныя маршруты 23 і 30 снежня — па графіку субботы, 24, 25, 31 снежня — па графіку нядзельных дзён;
  • трамвайныя маршруты 23, 24, 25, 30, 31 — па графіку выхаднога дня.

Таксама ў сувязі са змяненнем рэжыму работы буйных гандлёвых прадпрыемстваў горада 24 і 31 снежня:

  • работа аўтобусных маршрутаў №№ 76э, 83э, 89э, 114с, 125, 151э не плануецца;
  • арганізуецца работа аўтобуснага маршрута № 134с;
  • на маршрутах №№ 130, 140 будзе зменшана колькасць рухомага састава.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.