Вы тут

Шлях да незалежнасці


Вядомыя гісторыкі паўдзельнічалі ў круглым стале, прымеркаваным да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі


З далечы гадоў агледзець даўнія падзеі, прыадкрыць важныя дэталі гістарычнай дзеі, прааналізаваць надзвычай складаную тагачасную грамадска-палітычную сітуацыю ў беларускім грамадстве паспрабавалі ўдзельнікі круглага стала “Шляхі беларускай дзяржаўнасці: выбар і вынікі”. Праводзілі яго 28 лістапада сумесна Прэс-цэнтры Дома прэсы і “Выдавецкі дом “Звязда”” — яго ж дырэктар – галоўны рэдактар Павел Сухарукаў стаў мадэратарам зацікаўленай размовы.

Юбілейная дата з гісторыі беларускай дзяржаўнасці ўжо блізка, і значыць — самы час асвяжыць у памяці тое, што мы ведаем пра мінулае Бацькаўшчыны. Як вядома, бальшавіцкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, які ўзначаліў Зміцер Жылуновіч, абнародаваў свой “Маніфест” аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ, пазней БССР) уначы з 1 на 2 студзеня 1919 года. І хоць месцам яго выдання быў пазначаны Мінск, аднак дзея адбывалася ў Смаленску (ён таксама раней лічыўся беларускім горадам). А 5 студзеня кіраўнікі БССР пераехалі ў Мінск. І хоць Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ) не прызнала ніводная дзяржава у свеце, акрамя іншых савецкіх рэспублік ды РСФСР, аднак ролю ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці адыграла яна грандыёзную.

У размове за круглым сталом паўдзельнічалі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, супрацоўнікі гэтага інстытута: загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянцін Мазец, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алена Трубчык. Сваімі думкамі дзяліўся, расказваў пра знаходкі ў архівах і загадчык кафедры гісторыі Беларусі гістфака Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка Анатоль Вялікі.

Чаго ўсё ж такі больш было ў тым грамадскім руху напрыканцы 1918-га: нацыянальнага ці савецкага? Што стаяла на першым месцы? Якім быў расклад сіл? Такія няпростыя пытанні прапанаваныя былі для абмеркавання. Пад час гутаркі ўсплыў нават такі тэрмін, як белнацкамунізм: імкненне шэрагу грамадскіх дзеячаў будаваць савецкую, але нацыянальна арыентаваную краіну. Звярталася ўвага й на тое, што БССР тады “дазволілі ўтварыцца” менавіта як буфернай краіне. Але што гэта значыла ў той час, і ці не выконвае Рэспубліка Беларусь тую ж функцыю ў сённяшніх геапалітычных умовах?

Больш падрабязна пачытаць пра ход размовы, паглядзець яе фрагменты ў відэазапісе, больш даведацца пра даўнюю гісторыю можна цяпер на партале ВД “Звязда”.

Іван ЖДАНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.