Вы тут

Моцны пажар на поўначы Бразіліі: каля 2500 жыхароў засталіся без прытулку


Па меншай меры 600 дамоў былі знішчаныя ў выніку моцнага пажару, які адбыўся ў бразільскім горадзе Манаус (штат Амазонас) на поўначы краіны. Пра гэта паведаміў у аўторак тэлеканал Globo, перадае ТАСС.


Паводле яго даных, каля 2500 жыхароў засталіся без прытулку. Прычыны ўзгарання пакуль не ўстаноўлены. Паводле даных прадстаўнікоў службы грамадзянскай абароны, па маштабе гэты пажар ужо стаў па меншай меры другім у гісторыі рэгіёну.

Горад Манаус - адміністрацыйны цэнтр штата Амазонас - размешчаны на беразе ракі Амазонка. Яго насельніцтва складае 1,8 мільёна чалавек. Манаус таксама прымае вялікую колькасць турыстаў, бо менавіта ў яго порце пачынаюцца шматлікія экскурсійныя паездкі па Амазонцы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.