Вы тут

Мінфін не бачыць рызык для выканання бюджэту з-за ваганняў цэн на нафту


Мінфін Беларусі не бачыць рызык для выканання даходнай часткі бюджэту і знешніх абавязацельстваў з-за ваганняў цэн на нафту. Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае БЕЛТА.


Праект бюджэту Беларусі на 2019 г. разлічаны зыходзячы з кошту нафты $ 60 за бараль. На думку Максіма Ермаловіча, залішняга аптымізму ў гэтым няма. "Мы разглядалі гэтую цану, калі фармавалі бюджэт, як умерана песімістычны, - сказаў ён. - $60 за бараль - гэта цалкам камфортная цана з пункту гледжання крыніц фарміравання даходнай часткі бюджэту, нават ва ўмовах рэалізацыі падатковага манэўру ў Расійскай Федэрацыі".

Бюджэтнае правіла, якога прытрымліваецца беларускі бок, дазваляе не ўвязваць бягучыя выдаткі бюджэту, выдаткі капітальнага характару з мэтавымі даходамі - паступлення вывазных мытных пошлін ці пошлін на нафту і нафтапрадукты. "Рызык для выканання асноўнай часткі бюджэту змяненне гэтых даходаў не стварае", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, нават ва ўмовах пагаршэння сітуацыі з выкананнем падатковых даходаў у частцы вывазных мытных пошлін ці пошлін на нафту і нафтапрадукты, іх будзе дастаткова для таго, каб знівеліраваць ваганні. "Для бюджэту рызыка расцэньваецца як ніжэй сярэдняга", - рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.